Мікалай » 03 мар 2018, 21:34
Паляўнічыя прыгоды.
Ледзь жывы я, бо бразнуўся з ганку -
У гасцях быў у хросных бацькоў -
Ды сябры-паляўнічыя з ранку,
Запрасілі ісці на ваўкоў.
Усе кляліся: у ва мне ёсць патрэба,
Што для іх я - таварыш і брат
І сабаку, што браць мне не трэба,
І сцяжкамі абклалі квадрат.
У паляванні патрэбна здароўе-
Пасля свята яго не было...
Ды з надвор'ем яшчэ безгалоўе-
Аж па стрэхі за ноч нямяло.
Ледзь да лесу дапёр сваё цела,
Нават матам, са злосці, загнуў,
Бо ўжо цела ісці не хацела,
Пад сасной лёг і хутка заснуў.
Паляўнічы сабака заўсёды,
Хоць сто вёрст гаспадар адмахаў,
Ўсё ж, таксама шукае прыгоды...
На ўсю вёску ад рання брахаў.
З ланцуга гаспадыня спусціла-
Той, вядома, па следзе пайшоў,
Хоць мяцеліца зрання круціла,
А мяне пад сасною знайшоў.
Твар сабака лізнуў - я прачнуўся,
Ледзь дайшло, што не воўк прада мной,
Ды са страху ледзь-ледзь не загнуўся,
Між снягамі, пад стронкай сасной.
І забыўся хадзіць што ўмею,
Не падняць ні руку, ні нагу...
Што не воўк - галавой разумею,
А др...ць перастаць не магу.
(Дзмітрый Краскоўскі, п.Івянец, 07.01.16)
«Если есть на свете дьявол, то он не козлоногий рогач, а он дракон о трёх головах, и головы эти — хитрость, жадность, предательство. И если одна прикусит человека, то две другие доедят его дотла»___ к/ф «Место встречи изменить нельзя» Г.Жеглов
-
За это сообщение автора Мікалай поблагодарили - 4:
- Ставров, mitya.suhoy, SVL, zzzz0512