Приготовление блюд из дичи и рыбы.
26 ноя 2015, 23:22
Спатрэбіцца:
мяса з лася.
морква па-карэйску
смятана
перац мелены чорны і чырвоны
соль
26 ноя 2015, 23:23
Мяса патрэбна нарэзаць шырокімі тонкімі кавалкамі (прыкладна, з далонь). Злёгку пабіць кухонным малатком.. Пакласці на кавалак мяса лыжку морквы па-карэйску. Загарнуць у рулет. Рулеты выкласці ў глыбокую шкляную (керамічную) пасудзіну. Астатнюю моркву разам з юшкай дадаць у пасудзіну. Туды ж выкласці смятану. Соль - на свой густ. Накрыць крышкай.
Пакласці ўсё ў духоўку (180 градусаў) прыкладна на паўтары гадзіны. Перад ужываннем дадаць чорнага і чырвонага меленага перцу па смаку.
Для “гультаёў”.
Мяса парэзаць на малыя кавалкі. Вылажыць у глыбокую пасудзіну ці гаршчок (чыгунок). Зверху закласці моркву па-карэйску, заліць смятанай. Соль па смаку. У духоўку (180 градусаў) на паўтары гадзіны. …Калі у чыгунку, то ў печ.
Смачна есці!
01 дек 2015, 16:16
Вкуснятина наверное

. Все ингредиенты есть, осталось только лосика найти
01 дек 2015, 19:14
Жэка писал(а):Вкуснятина наверное

. Все ингредиенты есть, осталось только лосика найти


А если ещё и учесть по какой цене этого лосика предлогают то и есть перехочется...
02 дек 2015, 23:23
Дарэчы, у панядзелак (пакуль жыў на "зімоўцы") гатаваў лася "па-гультайскі"))) у печы.
Смакаццё!
12 дек 2015, 11:40
Экзотично достаточно!))
Powered by phpBB © phpBB Group.
phpBB Mobile / SEO by Artodia.