Telegram
Switch to full style
Приготовление блюд из дичи и рыбы.
Ответить

Качыныя прысмакі

06 окт 2015, 19:07

Спатрэбіцца:
Некалькі качыных грудзін.
Тры-чатыры гронкі вінаграду.
Мелены гваздык.
Дзве жмені маннай крупы.
Алея.
Соль.

Re: Качыныя прысмакі

06 окт 2015, 19:08

Адрэзаць грудзіны. У глыбокай місцы рукамі падавіць гронкі вінаграду. Туды закінуць грудзінкі і перамяшаць. Паставіць на некалькі гадзін у

халадзільнік (я пакінуў на ноч).
Вложения
Фото0826.jpg

Re: Качыныя прысмакі

06 окт 2015, 19:09

Злёгку абмыць ад вінаграду. Трышку пабіць кухонным малатком для мяккасці. Выкачаць у крупах і на патэльню. Соль і гваздык па смаку. Праз 15

хвілін зняць. Парэзаць ...і смачна есці.
________________________________
сцеражыце зубы ад драбін)))
Вложения
Фото0828.jpg

Re: Качыныя прысмакі

06 окт 2015, 20:40

Вядома, не аднымі грудзінкамі багата качка.


спатрэбіцца:

пячонка качыная (з 3-4 качак)
шампіньёны (6-7 шт)
цыбуля
алея
мелены лаўровы ліст
соль

Re: Качыныя прысмакі

06 окт 2015, 20:54

Шампіньёны (дарэчы, назбіраў на ўласным падворку) парэзаць на невялікія кавалкі.
Праварыць 5 хвілін.
Пячонку разрэзаць на дзве часткі і на патэльню.
Туды ж і грыбочкі.
Праз хвілін 5 на патэльню дакласці парэзаную на вялікія кавалкі цыбулю (як каму падабаецца, можна і на невялікія)
Гатаваць хвілін 10 на маленькім агні, дадаўшы дробку лаўровага ліста і соль па смаку.
_________________________

смачна есці!
Вложения
Фото0831.jpg

Re: Качыныя прысмакі

06 окт 2015, 21:00

ёсць яшчэ і "пупкі" і сам шкілет (без шыі, ног і крыл - гэта ідзе ў банку на тушонку)


але ўсё гэта потым!

_________________
З павагай!

Re: Качыныя прысмакі

08 окт 2015, 23:07

шаноўныя спадары!

як казаў, ёсць яшчэ і качыныя страўнікі, або проста "пупкі"

Гуляш з качыных "пупкоў"

спатрэбіцца:
6 "пупкоў"
мука
часнык
памідор
алей
мелены лаўровы ліст

Re: Качыныя прысмакі

08 окт 2015, 23:10

Нарэзаць "пупкі" на невялікія кавалкі і на патэльні смажыць хвілін 15.
Далей, туды ўкінуць дробна парэзаны часнык і памідоры (мне падабаецца калі часнаку шмат і памідораў таксама не пашкадаваў, бо падабаецца з кіслінкай). Гэта месіва смажыць на маленькім агні яшчэ 7-10 хвілін.
Размяшаць 2 стаканы (100 гр) мукі з вадой (я размешваў у халоднай вадзе) да стану кіселя. Гэты кісель уліць на патэльню да "пупкоў" і гатаваць яшчэ, прыкладна 10 хвілін. На прыканцы заправіць меленым лаўровым лістом, і соль па смаку.

...смачна есці!

З павагай!
Вложения
Фото0833.jpg
Фото0834.jpg

Re: Качыныя прысмакі

08 окт 2015, 23:12

Ну, і ногі, і крылы і ...шыі
Вложения
Фото0835.jpg

Re: Качыныя прысмакі

12 ноя 2015, 08:30

А как делать тушонку?

Re: Качыныя прысмакі

12 ноя 2015, 17:47

Vit124 писал(а):А как делать тушонку?

куски закладывают в банку и в печь, духовку, автоклав и т.п. - и до готовности. Потом под крышку.
(для дичи нужно сверху пару кусков свинного сала, для жирка)

_______________________
но, признаюсь, конкретно я тушёнками не занимаюсь, для этих целей есть жена и тёща)) ...я в роли поставщика сырья ...и в роли контролирующего органа)))

Re: Качыныя прысмакі

23 сен 2016, 10:52

зноў запасы робім на зіму)
Вложения
Фото1256.jpg

Re: Качыныя прысмакі

27 авг 2017, 22:20

яечня "качыная"

(качак мала, але па одной-дзве здабываем)
Вложения
Фото1815.jpg
смажым
Фото1816.jpg
парым
Фото1818.jpg
смакуем

Re: Качыныя прысмакі

27 авг 2017, 22:21

смачна есці!
:uch_tiv:

Re: Качыныя прысмакі

08 окт 2017, 20:28

у печцы што не згатуй, усё смачна!
Вложения
Фото1866.jpg
Страница Страница 1 из 2
1, 2
Следующая »
Ответить