У народзе гэты вадаём вядомы таксама як Сталовіцкія разлівы. Агульная ##### вады - ажно пад 500 гектараў. Ужо не першы тыдзень з вечара і да самай ночы тут больш тлумна, як на рынку ці ў Лядовым палацы. Народ падцягваецца да вадаёму не з вудамі, а з бензапіламі, ламамі ды вялізнымі сакамі, а сыходзіць з поўнымі мяхамі рыбы. Людзі выразаюць у лёдзе агромністыя квадратныя лункі, да якіх выплывае зняможаная ад недахопу кіслароду рыба. Яе застаецца адно падхапіць і пакласці ў мяшок.
Наўзбоч натоўпу стаяць супрацоўнікі Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, а таксама Баранавіцкай горрайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы наваколля.
“Цяпер мы з вамі назіраем эпізод масавага браканьерства”, - даў ацэнку сітуацыі адзін з прадстаўнікоў інспекцыі. Відочна, што такую сітуацыю проста немагчыма было кантраляваць. Інспектары толькі абышлі людзей, каб распавесці ім правілы рыбнай лоўлі і паглядзець, ці не карыстаюцца тыя колючымі ды іншымі забароненымі прыладамі.
Па словах інспектараў, эколагі чакаюць экстраннага прыняцця рашэння Баранавіцкім райвыканкамам, якое абвесціць замор рыбы на гэтым вадаёме.
Такое рашэнне ўзаконіла б тую карціну, якую давялося назіраць. Насельніцтву законна змагло б здабываць рыбу з прабітых лунак, але толькі да 5 кілаграмаў на чалавека, толькі ўдзень і толькі дазволенымі спосабамі. Пакуль жа на вадаёме адбываецца сапраўднае масавае самадурства, з якім ніхто нічога не можа зрабіць.






Ужас !!!
Что будет дальше ?
Что будет весной.....

Другой вопрос когда это всё происходит посреди города, в пруду городского парка, приведённого к прошлым дожинкам в порядок. Ни у властей, ни у "местных" не нашлось ни одного сознательного человека. Говорят без противогаза, по ранней весне вокруг озера гулять было весьма некомфортно...
.........
Оцінна кусаць хоцца! На халяву і уксус сладкі!
У Мінску таксама дяруць падлешчыка па нерэсту, хуч і не такім массавым натоўпам! Кідаюць яго калі баяц-
Па прынцыпу - злавіў выкінь "саліцёра" варонам!
Просто некоторым трудно отвращение перебароть.. Да и к тому же лишняя морока