Падтрымаю Мiкалая сваiмi допiсамi на роднай мове, а то можа ўжо не давядзецца – палохаюць чарговым аншлюсам па ўсiх тэлеканалах))
У субботу ўзагнаў мой выжлачок шарака у 9.52. Чым добры цалiк, дык гэта тым што пры тутэйшай шчыльнасцi звера ганяць можна аднаго ўвесь дзень. Так i атрымалася. Не, у мяне нянадта каб вязкi ганчак, але на пару гадзiн хопiць.
Паляванне iдзе з кастрычнiка, засталiся самыя абазнаныя, абстраляныя зайцы-прафесары. Лiса вэдлуг iх – дурное палена. Ды яшчэ i не падбегчы на пярэймы з-за гурбаў снегу, я раз кiнуўся – нарабiў тупату на ўвесь лес, а заяц за 100 метраў у супрацьлеглы бок звярнуў.
Праз 2 гадзiны ганчак згубiў зайца. Я вырашыў, што пара б ужо шараку сунуцца на лежню i пайшоў па лясной дарозе след шукаць i не памылiуся. Паклiкаў сабаку i той не даў добра адпачыць шараку, iзноў 2 гадзiны валтузнi па лесе. Добрыя ганчакi, кажуць, праз пару гадзiн ловяць зайцоў, але маем тое, што маем. Мой можа i два разы адзiн i той жа круг прагнаць, а заец за гэты час паесць, паспiць i патрэбу справiць.
Па абезде высунулiся мне на дапамогу 4 таварышы з двума ганчакамi (сапрауднымi, ня блытаць з г.з. беларускiмi). Яны ужо здабылi аднаго з пад яскравага гона, што i мне чуваць быў.
Зноў згубiў мой вахлак след. Палез я ў лес яму дапагаць. Можа ранiцою там i быў цалiк, але зараз увесь лес быў здратаваны сабакам. Я ужо хацеў плюнуць на шарака, але ганчачку хапiла маральнай падтрымкi. Неўзабаве дайшла дапамога. Выжлец таварыша недзе апароў лiсу i звяла яна яго ў зону А. А вось матка нашых выжлакоў пераняла эстафету ў майго няздары i дала яму адпачыць гадзiну. Заяц западаў усё часцей. Яго перагледзелi разоў пяць у розных мясцiнах, нават бачылi як ён у мяне за спiнай праскочыў. Але нi да кога не наблiзiуся меней за 100 метраў. Нейкая невядомая моц паварочвала яго ў бок ад небяспекi.
Нарэшце я паставiў на сляды выжлоўкi i зайца свайго ганчака, якi паспрабавау яе дагнаць. Шарак агледзеўшы, што колькаць паляўнiчых i сабак павялiчылася, змiкiцеў, што лепш даць лататы ў вёску зоны А за 3 кiлометры. Старая выжлоўка пабачыушы, што заяц адтуль вяртацца не збiраецца пайшла шукаць гаспадара. А мы выцягнулicя цугам ўздоуж мяжы i слухалi як гон то наблiжаўся, то цiшэў. Павольна насунуўся змрок, а 19-й сабака кiнуў ганяць i падбег да машыны.
Працяг будзе…Калi хто разбярэ маю трасянку))))
- Вложения
-
