forum.Ohota.by в Telegram - ВОЙТИ

Ганчацкiя байкi, показкi, аповеды

Форум любителей охоты с гончими собаками

Модераторы: mitya.suhoy, Hunter-103, Aleksej_006

Поделиться ...

Ганчацкiя байкi, показкi, аповеды

Сообщение haiax » 06 апр 2017, 12:32

Было гэта пазалетась. Паехаў я з рабым ганчаком на нагоны ўчастак. На мяжы ўчастка - стрэльбiшча, дзе былi чуваць раз-пораз адзiнкавыя стрэлы. Неўзабаве на ўзлеску апароў ганчак шарака. Заяц скруцiу з лесу на поле, iзноў у лес ды накiраваўся ў бок стрэльбiшча. Я чакаў, што шарак вернецца на месца дзе яго ўзагнаў ганчак. За гонам назiраў праз навiгатар Astro. Калi ганчак наблiзiўся да стрэльбiшча адзiнкавыя стрэлы пераўтварылiся ў суцэльную стралянiну з чэргамi. Я пабег у бок стралянiны.
За ганчака я не хваляваўся - надта адказных таварышау там цвiчуць. Пра шалёную кулю ад камяня думаць не хацелася. Цiкава было даведацца, няўжо стралкi спадзявалiся пацэлiць у зайца якi мiтусiўся ля мiшэняў. Пакуль прабег паўкiлометра па лесе стралянiна скончылася i на стрэльбiшчы мяне сустрэў толькi ганчак, што выпраўляў скол, ды на колiках матлялася азаддзе каляровых балёнiкаў . На вiльготным пясочку вiдаць сляды шарака. Мажлiва маюць рацыю тыя ганчатнiкi, што лiчуць, быццам раптам напалоханы заяц мае iнакшы пах, якi блытае ганчака на следзе.
Ганчак выправiу скол i ганяў зайца яшчэ гадзiну, нават не звярнуў увагi на брэх на яго чорнага тэр'ера, якi бадзяўся з гаспадаром па лесе.

За это сообщение автора haiax поблагодарил:
Aleksej_006
Аватара пользователя
haiax
Гуру
 
Сообщения: 1112
Зарегистрирован: 23 мар 2017, 07:50
Откуда: Минск
Репутация: 1 [ ? ]
Благодарил (а): 137 раз.
Поблагодарили: 202 раз.

forum.Ohota.by в Telegram - ВОЙТИ

Re: Ганчацкiя байкi, показкi, аповеды

Сообщение haiax » 07 апр 2017, 07:53

Было гэта за другiмi Cаветамi. Здымалi пад Менскам кiно нейкае, пра вядзьмарку. Па сцэнару – паляванне, зграя ганчакоў вывальваецца з-за пагорка i раcсыпаецца па ўзлессi.
Сабралi мясцовых ганчатнiкаў, заплацiлi добрыя грошы. Але здымкi не атрымалiся. Ганчакi адчулi волю й рынулi хто куды. Рэжысёр тады загадаў гаспадарам ганчакоў не кармiць iх тры днi, а па ўзлессi раскiдаць перад здымкамi кавалкi вэнджанай кiлбасы.
Надыйшоў дзень здымак. Стары ганчатнiк (на той час можа й не стары) гаворыць сваiм таварышам:
- Добрыя грошы яны плоцяць, але ж як я сабак тры днi бяз харчу пакiну? Даваў цiшком.
Але каторыя й не некармiлi. Хiба знойдзецца сапраўдны ганчак якi паляванне на кавалак кiлбасы змяняе?
Зноўку накiнулi ганчакоў, а яны хто ў лес, хто ў поле. Так, кажуць, тое кiно без ганчакоў i абышлося.
Аватара пользователя
haiax
Гуру
 
Сообщения: 1112
Зарегистрирован: 23 мар 2017, 07:50
Откуда: Минск
Репутация: 1 [ ? ]
Благодарил (а): 137 раз.
Поблагодарили: 202 раз.

Re: Ганчацкiя байкi, показкi, аповеды

Сообщение Мікалай » 07 апр 2017, 12:15

азаддзе каляровых балёнiкаў

калі не цяжка, растлумач
:uch_tiv:
«Если есть на свете дьявол, то он не козлоногий рогач, а он дракон о трёх головах, и головы эти — хитрость, жадность, предательство. И если одна прикусит человека, то две другие доедят его дотла»___ к/ф «Место встречи изменить нельзя» Г.Жеглов
Аватара пользователя
Мікалай
Гуру
 
Сообщения: 1699
Зарегистрирован: 18 окт 2012, 22:13
Откуда: Любань, Мінская вобласць
Репутация: 24 [ ? ]
Награды: 1
Участник Фестиваля (1)
Благодарил (а): 154 раз.
Поблагодарили: 1132 раз.

Re: Ганчацкiя байкi, показкi, аповеды

Сообщение Мікалай » 07 апр 2017, 12:16

haiax писал(а):
Зноўку накiнулi ганчакоў, а яны хто ў лес, хто ў поле. Так, кажуць, тое кiно без ганчакоў i абышлося.

пацешна)))
«Если есть на свете дьявол, то он не козлоногий рогач, а он дракон о трёх головах, и головы эти — хитрость, жадность, предательство. И если одна прикусит человека, то две другие доедят его дотла»___ к/ф «Место встречи изменить нельзя» Г.Жеглов
Аватара пользователя
Мікалай
Гуру
 
Сообщения: 1699
Зарегистрирован: 18 окт 2012, 22:13
Откуда: Любань, Мінская вобласць
Репутация: 24 [ ? ]
Награды: 1
Участник Фестиваля (1)
Благодарил (а): 154 раз.
Поблагодарили: 1132 раз.

Re: Ганчацкiя байкi, показкi, аповеды

Сообщение haiax » 07 апр 2017, 12:42

Мяркую тут не "растлумач", а "перакладзi" :-): охвостье (остатки) цветных надувных шариков :uch_tiv:
Аватара пользователя
haiax
Гуру
 
Сообщения: 1112
Зарегистрирован: 23 мар 2017, 07:50
Откуда: Минск
Репутация: 1 [ ? ]
Благодарил (а): 137 раз.
Поблагодарили: 202 раз.

Re: Ганчацкiя байкi, показкi, аповеды

Сообщение Мікалай » 07 апр 2017, 13:29

не, менавіта растлумач.
Бо не магу ўцяміць да чаго тут балёнікі. Яны былі ў якасці мішэняў?
«Если есть на свете дьявол, то он не козлоногий рогач, а он дракон о трёх головах, и головы эти — хитрость, жадность, предательство. И если одна прикусит человека, то две другие доедят его дотла»___ к/ф «Место встречи изменить нельзя» Г.Жеглов
Аватара пользователя
Мікалай
Гуру
 
Сообщения: 1699
Зарегистрирован: 18 окт 2012, 22:13
Откуда: Любань, Мінская вобласць
Репутация: 24 [ ? ]
Награды: 1
Участник Фестиваля (1)
Благодарил (а): 154 раз.
Поблагодарили: 1132 раз.

Re: Ганчацкiя байкi, показкi, аповеды

Сообщение Aleksej_006 » 07 апр 2017, 14:19

Шарики-это известная фишка.
У нас их называли "мирными жителями" или "гражданским населением" :-): при стрельбе по "преступнику"
Мы в воде ледяной не плачем И в огне почти не горим Мы охотники за удачей Птицей цвета ультрамарин
Аватара пользователя
Aleksej_006
Гуру
 
Сообщения: 1847
Зарегистрирован: 12 июн 2009, 16:22
Откуда: Минск
Репутация: 7 [ ? ]
Награды: 2
За особый вклад в жизнь форума (1) Участник Фестиваля (1)
Благодарил (а): 210 раз.
Поблагодарили: 250 раз.

Re: Ганчацкiя байкi, показкi, аповеды

Сообщение Мікалай » 07 апр 2017, 14:48

Aleksej_006 писал(а):Шарики-это известная фишка.
У нас их называли "мирными жителями" или "гражданским населением" :-): при стрельбе по "преступнику"

шарики возле мишеней?
«Если есть на свете дьявол, то он не козлоногий рогач, а он дракон о трёх головах, и головы эти — хитрость, жадность, предательство. И если одна прикусит человека, то две другие доедят его дотла»___ к/ф «Место встречи изменить нельзя» Г.Жеглов
Аватара пользователя
Мікалай
Гуру
 
Сообщения: 1699
Зарегистрирован: 18 окт 2012, 22:13
Откуда: Любань, Мінская вобласць
Репутация: 24 [ ? ]
Награды: 1
Участник Фестиваля (1)
Благодарил (а): 154 раз.
Поблагодарили: 1132 раз.

Re: Ганчацкiя байкi, показкi, аповеды

Сообщение Aleksej_006 » 07 апр 2017, 15:12

Да))) :sh_ok: suko
Мы в воде ледяной не плачем И в огне почти не горим Мы охотники за удачей Птицей цвета ультрамарин
Аватара пользователя
Aleksej_006
Гуру
 
Сообщения: 1847
Зарегистрирован: 12 июн 2009, 16:22
Откуда: Минск
Репутация: 7 [ ? ]
Награды: 2
За особый вклад в жизнь форума (1) Участник Фестиваля (1)
Благодарил (а): 210 раз.
Поблагодарили: 250 раз.

Re: Ганчацкiя байкi, показкi, аповеды

Сообщение haiax » 07 апр 2017, 15:24

Менавiта так, Мiкалай, табе дакладна патлумачыу, той хто мабыць i вешау :-):

Чытайце наступную байку i дадавайце свае, а то я ужо напiсау болей, чым памятау :-)
Аватара пользователя
haiax
Гуру
 
Сообщения: 1112
Зарегистрирован: 23 мар 2017, 07:50
Откуда: Минск
Репутация: 1 [ ? ]
Благодарил (а): 137 раз.
Поблагодарили: 202 раз.

Re: Ганчацкiя байкi, показкi, аповеды

Сообщение haiax » 07 апр 2017, 15:26

Павёз неяк адзiн тутэйшы ганчатнiк свайго выжлака на выставу ў Маскву.
Цi меўся ён яго там прадаваць, цi ў сваты, цi быў той ганчак чаго варты ў полi i цi науогул была гэтая гiсторыя насамрэч дакладна невядома. Але хадзiў ганчак на чале рынга i ў падабаў таго адзiн расеянiн. Прычапiўся да тутэйшага прадай ды прадай. Ну той яму i агучыў гадавы на той час заробак сярэднестатыстычнага беларуса – 500 еура. А расеянен дастае паперчыну – на табе. Тутэйшы пашкадаваў не гэтулькi ганчака, колькi таго, што болей грошай не запытаў.
Аддаў ганчака i палецеў наш ганчатнiк да хаты гешэфт абмываць. Так ляцеў, што наскочыў на тамтэйшае ДАI. Мусiў адкупляцца – аддаў 500-рублёўку i паляцеў далей. Прыляцеў да хаты, цап за гаманец, а там замест 500 еўра сярод iншых грошай 500 рублёў расейскiх, што аддаць збiраўся.
Анi ганчака, анi грошай.
Аватара пользователя
haiax
Гуру
 
Сообщения: 1112
Зарегистрирован: 23 мар 2017, 07:50
Откуда: Минск
Репутация: 1 [ ? ]
Благодарил (а): 137 раз.
Поблагодарили: 202 раз.

Re: Ганчацкiя байкi, показкi, аповеды

Сообщение Мікалай » 07 апр 2017, 15:31

байка))

але грошы сапраўды блытаюць, я нават ведаю чалавека, які беларускія (да дэнамінацыі) з еўра зблытаў.
«Если есть на свете дьявол, то он не козлоногий рогач, а он дракон о трёх головах, и головы эти — хитрость, жадность, предательство. И если одна прикусит человека, то две другие доедят его дотла»___ к/ф «Место встречи изменить нельзя» Г.Жеглов
Аватара пользователя
Мікалай
Гуру
 
Сообщения: 1699
Зарегистрирован: 18 окт 2012, 22:13
Откуда: Любань, Мінская вобласць
Репутация: 24 [ ? ]
Награды: 1
Участник Фестиваля (1)
Благодарил (а): 154 раз.
Поблагодарили: 1132 раз.

Re: Ганчацкiя байкi, показкi, аповеды

Сообщение Aleksej_006 » 07 апр 2017, 15:41

Грустная история ...... Белорусская. :cry_ing:
Я люблю хэппи энд :ya_hoo_oo:
Мы в воде ледяной не плачем И в огне почти не горим Мы охотники за удачей Птицей цвета ультрамарин
Аватара пользователя
Aleksej_006
Гуру
 
Сообщения: 1847
Зарегистрирован: 12 июн 2009, 16:22
Откуда: Минск
Репутация: 7 [ ? ]
Награды: 2
За особый вклад в жизнь форума (1) Участник Фестиваля (1)
Благодарил (а): 210 раз.
Поблагодарили: 250 раз.

Re: Ганчацкiя байкi, показкi, аповеды

Сообщение Aleksej_006 » 07 апр 2017, 15:49

Подготовка собаки - дело тонкое,,,,,,,,,,

Подарили как-то моему приятелю ягтерьера. До этого он без собаки охотил.
Пса растил с любовью, натаскивал сам. Ну как натаскивал, - бросал ему рукав от старой телогрейки и приучал брать. Пришло время, отправился с ним на охоту. На поле поднял зайца. Сразу стрелять не стал, хотел собачку притравить... Резко выкинул левую руку в сторону зайца и крикнул "ВЗЯТЬ!!!"
Кобель долго не размышляя, как уе...т своего кормильца в предплечье той же самой руки.
Благо хозяин в фуфайке был.
Пока стряхнул четвероногого "друга"... заяц уже был вне выстрела.
Мы в воде ледяной не плачем И в огне почти не горим Мы охотники за удачей Птицей цвета ультрамарин

За это сообщение автора Aleksej_006 поблагодарил:
haiax
Аватара пользователя
Aleksej_006
Гуру
 
Сообщения: 1847
Зарегистрирован: 12 июн 2009, 16:22
Откуда: Минск
Репутация: 7 [ ? ]
Награды: 2
За особый вклад в жизнь форума (1) Участник Фестиваля (1)
Благодарил (а): 210 раз.
Поблагодарили: 250 раз.

Re: Ганчацкiя байкi, показкi, аповеды

Сообщение haiax » 07 апр 2017, 16:04

Згубiўся неяк адзiн ганчак. Ну, звычайная рэч. Лёс у добрых ганчакоў такi -губляцца. Якая дрэнь будзе каля ног мiтусiцца, нiколi не заблукае. А добры ганчак як учэпiцца за зверам, а там залева, завея, ноч. Бывае прыстане да добрых людзей, а тыя кормяць пакуль гаспадар ня знойдзецца.
Але колькi гадоў таму пачалi разводзiцца ў Беларусi «цёмназялёныя». «Зялёныя» у нас заўжды былi, i нiякай шкоды ад iх не было, адна карысць. Апошнiм часам шмат цемрашалаў вырашыла стаць «зялёнымi», так i ўтварылася безлiч «цёмназялёных». Паляўнiчым ад iх шмат шкоды, а ганчакам яшчэ болей. То запатрабуюць каб ганчакi звера не ганялi, а толькi на повадзе хадзiлi, а то скарыстаюцца жаданнем ганчака ускочыць у машыну каб на паляванне везлi, а яго звязуць ад гаспадара за сотнi кiлометраў, а самi кажуць што выратавалi ганчака ад галоднай смерцi.
Гэтак i наш ганчак неяк патрапiу да «цёмназялёнай» кабецiны. Стала яна яго цягаць на повадзе па горадзе. Убачыў яе неяк адзiн ганчатнiк i кажа: -Аддай яго мне буду гаспадара шукаць. А тая - нi ў якую. Да таго ж адвезла ганчака у лякарню на выкладанне. Неяк зноў сустрэў кабету ганчатнiк i выпадкова агледзiў таўро на вуху ганчака, праз яго i гаспадара сабакi знайшоў. Але не надта гаспадар узрадаваўся - быў ганчак заводны, стаў – выводны.
Аватара пользователя
haiax
Гуру
 
Сообщения: 1112
Зарегистрирован: 23 мар 2017, 07:50
Откуда: Минск
Репутация: 1 [ ? ]
Благодарил (а): 137 раз.
Поблагодарили: 202 раз.

След.

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 19