Мікалай » 26 ноя 2015, 23:23
Мяса патрэбна нарэзаць шырокімі тонкімі кавалкамі (прыкладна, з далонь). Злёгку пабіць кухонным малатком.. Пакласці на кавалак мяса лыжку морквы па-карэйску. Загарнуць у рулет. Рулеты выкласці ў глыбокую шкляную (керамічную) пасудзіну. Астатнюю моркву разам з юшкай дадаць у пасудзіну. Туды ж выкласці смятану. Соль - на свой густ. Накрыць крышкай.
Пакласці ўсё ў духоўку (180 градусаў) прыкладна на паўтары гадзіны. Перад ужываннем дадаць чорнага і чырвонага меленага перцу па смаку.
Для “гультаёў”.
Мяса парэзаць на малыя кавалкі. Вылажыць у глыбокую пасудзіну ці гаршчок (чыгунок). Зверху закласці моркву па-карэйску, заліць смятанай. Соль па смаку. У духоўку (180 градусаў) на паўтары гадзіны. …Калі у чыгунку, то ў печ.
Смачна есці!
«Если есть на свете дьявол, то он не козлоногий рогач, а он дракон о трёх головах, и головы эти — хитрость, жадность, предательство. И если одна прикусит человека, то две другие доедят его дотла»___ к/ф «Место встречи изменить нельзя» Г.Жеглов
-
За это сообщение автора Мікалай поблагодарил:
- zzzz0512