Па сцежкам дзяцінства.

Рассказы об охоте, трофеи. Отчеты об охоте. Общение и поиск компании.

Модераторы: adenmaden, Carter, mitya.suhoy


Поделиться ...

Па сцежкам дзяцінства.

Сообщение Мікалай » 18 окт 2016, 23:48


Недзе там за гарамі,
Там дзе сонца начуе;
Есць краіна дзяцінства.
Недзе там за лясамі
Белай птушкай вандруе
І спявае дзяцінства.
Усе мы родам з дзяцінства,
Усе мы родам з дзяцінства,
Дзе мама маладая,
Дзе ля вакна рабіну
Вясёлы вецер калыхае.

...
Усе мы родам з дзяцінства,
Усе мы родам з дзяцінства,
Гора тым, хто забыўся пра гэта.
(1)


***

Так ужо склалася, што палова майго маленства, а таксама і частка юнацтва прайшла ў пяці раёнах Блакітнавокай Бацькаўшчыны: Іванаўскі, Камянецкі, Пружанскі, Свіслачскі, ну і Любанскі. Калі з Любанскім раёнам у мяне склаліся шчыльныя сувязі ў сферы палявання (усё ж такі тут я на дадзены час жыву), то з другімі чатырма - усё складаней. Ну, вядома, у мой Родны куток (Іванаўшчына) я не менш чым раз за год завітваю менавіта на паляванне, а праездам дык і часцей; больш горшая справа з Камянеччынай. Як закончыў школу, то раз за год на некалькі гадзін, а як памерла бабуля, то практычна і перастаў там бываць, а пра паляванне дык і ў думках не было. Пружаны і Свіслач – зусім усё дрэнна, як выехаў адтуль, то і ўсё (у Пружанскім раёне быў пару разоў праездам).
І вось, год таму назад, у маёй галаве пачалі з’яўляцца думкі пра тое, каб праехаць па “сцежкам дзяцінства” і гэтыя думкі мяне тачылі як чарвяк яблык. …Быў выбраны час для таго каб ажыцявіць гэтыя планы - верасень і кастрычнік гэтага году. Спачатку, я планаваў адным махам наведаць усе чатыры раёны. Пачаць павінен быў з Гродненскай вобласці (думаў наведаць “Хуберт” і пасля ў Свіслачскі раён). Больш таго там павінен быў пазнаёміцца з аднадумцам-паляўнічым (бо знаёмы пакуль толькі праз інтэрнэт). Але, па аб’ектыўным і суб’ектыўным прычынам, усё атрымалася не так як было запланавана.
Последний раз редактировалось Мікалай 19 окт 2016, 01:22, всего редактировалось 1 раз.
«Если есть на свете дьявол, то он не козлоногий рогач, а он дракон о трёх головах, и головы эти — хитрость, жадность, предательство. И если одна прикусит человека, то две другие доедят его дотла»___ к/ф «Место встречи изменить нельзя» Г.Жеглов

За это сообщение автора Мікалай поблагодарили - 4:
adenmaden, root, Yurkoff, zzzz0512
Аватара пользователя
Мікалай
Гуру
 
Сообщения: 1416
Зарегистрирован: 18 окт 2012, 22:13
Откуда: Любань, Мінская вобласць
Репутация: 22 [ ? ]
Награды: 1
Участник Фестиваля (1)
Благодарил (а): 136 раз.
Поблагодарили: 876 раз.

Re: Па сцежкам дзяцінства.

Сообщение Мікалай » 18 окт 2016, 23:51

І

Пад ценем Камянецкай вежы.

У пятніцу 23 верасня я пачаў тэлефанаваць егеру Камянецкага БТПР. Калі я атрымаў здавальняючы мяне адказ, то адразу пачаў збірацца. На наступны дзень я выехаў да першага пункту майго вандравання. Па дарозе падвёз жыхара Драгічына (не мог я праехаць і не спыніцца, тым больш, што ішоў дождж). Дзядзька той апынуўся вельмі гаварлівы, трохі падняў мне настрой, бо пачынаючы ад У.І.Леніна і сканчаючы, ну..., карацей кажучы, усім дасталося “не салодка”. Толькі, чамусьці, дрэнных слоў не пачуў я пра “друга детей и полярников”.


… У шостай гадзіне егер ужо выпісваў мне неабходныя дакументы. Праз гадзіну, пераапрануўшыся, я амаль з прыскокамі ішоў на возера ( плёс). Якія пачуцці тады мяне ахапілі, нельга апісаць славамі. Мая мілая вёсачка Селяховічы, колькі ж з табой звязана. Я ж памятаю як капалі гэты плёс, як бульдозеры рассоўвалі глебу, ды што там казаць, нават я, шасцігадовы (ці сямігадовы, не памятаю) хлапчук, уласнымі рукамі кіраваў адным з бульдозераў (за тое што прынёс вады, мне далі пакіраваць трошкі). А праз год мы з братам тут лавілі рыбу на самаробных лодках (з трактарных камер). А пасля плёс паціху парос трыснягом, мячэўнікам ды чаротам. Але адно заставалася нязменным: вербы каля дарогі. З самога маленства і дасюль, здаецца, яны не змяніліся, ну, крыху вышэйшыя сталі. І дарога, яна не змянілася ні кроплі, тыя ж каменчыкі, той жа пясок, жвір.
…Я сышоў з дарогі і пайшоў уздоўж плёсу, з мэтай знайсці месца на вячорку, так як на раніцу ў мяне зусім другія планы. Сонца схавалася за небасхіл. Я выбраў больш-менш перспектыўнае месца і стаў. Да самай цемені НІВОДНАЙ качкі я не ўбачыў і нават не ўчуў. Вось гэта справы! А як жа так? Што ж рабіць? Я ж толькі на гэты плёс і разлічваў!
Настрой быў трохі сапсаваны. Але, я спадзяваўся, што раніцай мне ўсё ж такі пашанцуе. Як гучыць добра вядомая прыказка: "Утро, вечера мудренее!" Я хуценька заплюшчыў вочы і заснуў.
Тэлефон "запілікаў" у шэсць гадзін раніцы. Я не спешна апрануўся, уладкаваў заплечнік, выпіў кавы і выйшаў за парог. Быў страшэнна шчыльны туман, за дзесяць крокаў амаль нічога і не бачна. Я накіраваўся праз агароды да поля, каб пайсці, як казала мая бабуля "па-за клунямы" (за агародамі, сараямі), у бок в. Сюлкі дзе быў плёс.
"Широкою долиною пливе туман-ріка..." (2)

Туман, сапраўды, як шырачэзная рака, захлынуў усё навокал. Я ішоў павольна, рабіў глыбокія ўдыхі, быццам бы смакаваў той туман. Калі я дайшоў да дарогі, якая вядзе на "БАМ" (так мы ў дзяцінстве звалі жывёлагадоўчы комплекс), я вырашыў завярнуць да яго. Нечакана, з акрайку дарогі пырхнулі курапаткі, рэфлекторна, амаль не прыцэльваючыся, я бухнуў у іх бок. Шэры камок шлёпнуў, як камень, у радкі кукурузы.
- Вось гэта пачатак! - падумаў я.
Паклаўшы курапатку ў заплечнік, я пакрочыў далей. У лужынках і па баках дарогі я бачыў шмат вінаградных слімакоў, такое іх мноства, я не бачыў больш ні дзе, толькі тут - на Камянеччыне.
Фото1258.jpg
вінаградныя слімакі

Я дайшоў да канавы, стаў на шлюз, туман паціху пачаў развейвацца.
Фото1259.jpg
шлюз

Вырашыў пастаяць трохі, пачакаць, так як быў упэўнены, што пачнуць лётаць качкі. Як раз я знаходзіўся паміж плёсамі. Не менш як дваццаць хвілін я стаяў, стаяў пагружаны ў думкі пра дзяцінства. За гэты час ніводнай птушкі не праляцела. Аніводнай!!! Я паклаў пад бетонную пліту кураптку і пайшоў назад, да скрыжавання дарог, дзе страляў, каб працягнуць шлях да плёсу.
З правага боку дарогі размешчаны адстойнікі з комплекса (калі ў дзяцінстве мы хадзілі ў лес, то з іх, час ад часу ўзнімаліся качкі). На дадзены момант, яны амаль усе пазарасталі, ды і знаходзяцца ў зоне "А". Скончылася поле з кукурузай, за ім адразу канаўка, я вырашыў яе праверыць. Пуста. Толькі напалохаў бабра.
Фото1261.jpg
бабровы сняданак
Последний раз редактировалось Мікалай 19 окт 2016, 00:23, всего редактировалось 1 раз.
«Если есть на свете дьявол, то он не козлоногий рогач, а он дракон о трёх головах, и головы эти — хитрость, жадность, предательство. И если одна прикусит человека, то две другие доедят его дотла»___ к/ф «Место встречи изменить нельзя» Г.Жеглов

За это сообщение автора Мікалай поблагодарили - 2:
adenmaden, t.alex69
Аватара пользователя
Мікалай
Гуру
 
Сообщения: 1416
Зарегистрирован: 18 окт 2012, 22:13
Откуда: Любань, Мінская вобласць
Репутация: 22 [ ? ]
Награды: 1
Участник Фестиваля (1)
Благодарил (а): 136 раз.
Поблагодарили: 876 раз.

Re: Па сцежкам дзяцінства.

Сообщение Мікалай » 19 окт 2016, 00:13

Прайшоў праз тапалёва-ліпавую "алею" (напэўна, тут калісьці былі сядзібы) і, калі перада мной з'явіўся вугал хаты, я склаў стрэльбу і запхнуў яе ў чахол. Прайшоўшы па краю вёскі (в.Сюлкі) я апыніуся каля плёса. У бінокль я прагледзеў усё вадзяное люстэрка. Качак - ноль! Толькі лебедзь плавае ў адзіноце.
Дзіўна! Вельмі дзіўна! Куды падзеліся качкі? Такія мясціны качыныя!
Фото1262.jpg
плёс

Закінуўшы стрэльбу за плячо, я накіраваўся па краю плёса ў бок "БАМа".
...Апошні раз тут, па гэтым мясцінам, я ступаў каля дваццаці двух гадоў таму назад, калі хадзіў з братам сюды лавіць рыбу. Вось старая, ужо на палову раскіданая ферма, я памятаю яе, калі яна яшчэ працавала. Вось невялічкі лясок, тут, каля дубоў, па краі леса праходзіла сцежка. Тут мы пакідалі веласіпеды... Я спыніўся, дакрануўся ладонямі да кары аднаго з дубоў. Вырашыў адпачыць, дастаў тэрмас і прысеў пад дуб.
Фото1264.jpg
дуб

Звінелі камары, ціўкалі птушкі, я заплюшчыў вочы і ледзь стрымліваў слёзы. ...Як хутка ляціць час? ...Як хочацца апынуцца, хоць на пару часін у тым бесклапотным дзяцінстве, з вудзілам высечаным з ляшчыны, з паплаўком з гусінага пер'я... трымаць вядзёрка з плоткамі, печкурамі ды карасікамі...

Я крочыў уздоўж "БАМа". Мне ўжо было не да палявання, стрэльба вісела за плячамі, а я не мог наглядзецца на ўсё навокал, на кусты, на дрэвы, на траву, на апошнія восеньскія кветачкі, на неба з аблокамі ды хмаркамі; не мог надыхацца гэтым, нібыта з дзяцінства, паветрам.
Фото1263.jpg
кветкі
«Если есть на свете дьявол, то он не козлоногий рогач, а он дракон о трёх головах, и головы эти — хитрость, жадность, предательство. И если одна прикусит человека, то две другие доедят его дотла»___ к/ф «Место встречи изменить нельзя» Г.Жеглов

За это сообщение автора Мікалай поблагодарили - 2:
adenmaden, t.alex69
Аватара пользователя
Мікалай
Гуру
 
Сообщения: 1416
Зарегистрирован: 18 окт 2012, 22:13
Откуда: Любань, Мінская вобласць
Репутация: 22 [ ? ]
Награды: 1
Участник Фестиваля (1)
Благодарил (а): 136 раз.
Поблагодарили: 876 раз.

Re: Па сцежкам дзяцінства.

Сообщение Мікалай » 19 окт 2016, 00:40

Каля шлюза я спынўся, забраў схаваную курапатку і вырашыў прайсці ўздоўж канавы. Аніводнай качкі! Каля канаўкі натыкнуйся на пустую гільзу, гэта значыла, што тут палявалі, і па нумару шроту вызначылася, што палявалі на птушак.
Фото1266.jpg
гільза



Я спыніўся на чарговым шлюзе, іх тут тры. Мы так і звалі іх у дзяцінстве: первый, второй, третий. Я стаяў на "втором".
Фото1267.jpg
той самы шлюз


Я сеў на халодную пліту, зняў заплечнік, паклаў ружжо і лёг, лёг на пліту.Гледзячы на хмары, я адгарнуў назад сямнаццаць гадоў і на ўспамін пачаў аднаўляць падзеі таго летняга "апошняга" вечара. ...Менавіта тут, на гэтым самым месцы, у ліпені 1999 года сядзеў я са знаёмай дзяўчынай (яна таксама прыязжала на лета да сваёй бабулі, хаціны нашых бабуль знаходзіліся праз дзве хаты адна ад адной, яна была на два гады старэйшая за мяне). Мы расклалі вогнішча і, ўзяўшыся за рукі гутарылі, яна апавядала пра вучобу ў інстытуце, а я слухаў, слухаў і думаў: - толькі б ніхто не прывалокся да нас!

"...
На запознены агонь, не заходзьце людзі.
Гэтай ноччу ля яго мы удваіх пабудзем
Не наглядзецца, мне ў твае вочы
з імі не страшны цёмныя ночы. ..."
(3)

А праз дзень я паехаў, і больш яе я не бачыў... Ужо і сядзібы, якая належала яе бабулі няма, толькі засталіся

пладовыя дрэвы, ліпы, таполі і кусты бэзу ды акацыі...
«Если есть на свете дьявол, то он не козлоногий рогач, а он дракон о трёх головах, и головы эти — хитрость, жадность, предательство. И если одна прикусит человека, то две другие доедят его дотла»___ к/ф «Место встречи изменить нельзя» Г.Жеглов

За это сообщение автора Мікалай поблагодарили - 2:
adenmaden, t.alex69
Аватара пользователя
Мікалай
Гуру
 
Сообщения: 1416
Зарегистрирован: 18 окт 2012, 22:13
Откуда: Любань, Мінская вобласць
Репутация: 22 [ ? ]
Награды: 1
Участник Фестиваля (1)
Благодарил (а): 136 раз.
Поблагодарили: 876 раз.

Re: Па сцежкам дзяцінства.

Сообщение Мікалай » 19 окт 2016, 00:55

Прыйшоў да хаты я без усялякага настрою. Паабедаў. Пагутарыў трохі з цёткая, давёў да ладу курапатку і прылёг. Калі я прачнуўся, то пачаў збірацца ў Камянец. У мяне была пастаўлена мэта - наведаць гістарычны помнік: Камянецкую вежу. Бо мне было сорамна, што за трыццаць тры гады я аніводнага разу не бачыў нават у вочы той вежы.
Не пашкадаваў! Кажу шчыра! Не пашкадаваў ні затрачаных грошай, ні часу.
Фото1268.jpg
вежа

Фото1269.jpg
вежа.


Канешне ж, быўшы ў г.Камянец, не мог я не патэлефанаваць сябру-аднакурсніку. І як жа было прыемна, калі ён без усялякіх лішніх слоў, амаль загадным тонам, запрасіў вечарам да сябе.
Па дарозе з горада, я звярнуў на вадаём у в. Робенка (я там ніколі не быў, але ведаў, што ён есць). Вадаём быў на
столькі перспектыўны, што на конт вечара пытанняй не было. Тым больш, што гэта зусім не далека (адносна не далёка) ад бабулінай хаты

Калі я пад'ехаў да двара, то з радасцю ўбачыў, што адно поле з кукурузай практычна ўбралі, засталася маленькая стужка па сярэдзіне. Вось і на раніцу ўсе пытанні зніклі.

...Прыехаў я на вадаём зарання. Вырашыў прайсці па бураковым полі і завярнуць да нізіны с травой. Нікога не ўзняў (хацелася курапатак). Толькі "даў падсрачніка" зайцу. Агледзеў вадаём, вырашыў дзе стаць, пачакаць вячэрняга лёту.
Сонца схавалася за гарызонт, пачало цямнець; я зноў быў ахоплены ўспамінамі і думкамі пра дзяцінства. Але, хлопанне крылаў і ўсплёск вады вярнуў мяне ў "прытомнасць". Метраў дзесяць ад мяне, з вады, з мячэўніка ўзнімаецца качур, ляціць над галавой, і я з адкрытым ртом праводжу яго позіркам. АГА! УСЁ Ж ТАКІ ЁСЦЬ! Трымаю ружжо ў руках, вярчу навокал галавою. З правага боку ляціць тройка, але звярнулі. Чакаю. Вось яшчэ дзве ляцяць, селі не далёка ад мяне на ваду. Аж сэрца закалацілася. Я іх усю раніцу шукаю, а яны вось тут! Ну-ну. У мяне яшчэ дзень у запасе. Яшчэ паквітаемся. Вось, з краканнем ляціць двойка. Выцэльваю, ...бух, ...шлёп. ЁСЦЬ! Першая качка на Камянеччыне. Пасля стрэлу, узнімаюцца тыя дзве, што прывадніліся раней. Прыцэльваюся, ...бух другім патронам, ...прамазаў! Пайшоў шукаць першую, трава ў калена, калючкі. Але ж хутка знайшоў. Сцямнела. Трэба спяшацца. Сябар чакае!

Шануйце сяброўства, менавіта шчырае, бескарыслівае сяброўства. ...Мы з сябрам з 2004 года бачыліся толькі раз. Я нават ледзьве адважыўся яму патэлефанаваць; усякае бывае. Але, але ўсё выдатна. Усё вельмі выдатна!
Последний раз редактировалось Мікалай 19 окт 2016, 01:03, всего редактировалось 1 раз.
«Если есть на свете дьявол, то он не козлоногий рогач, а он дракон о трёх головах, и головы эти — хитрость, жадность, предательство. И если одна прикусит человека, то две другие доедят его дотла»___ к/ф «Место встречи изменить нельзя» Г.Жеглов

За это сообщение автора Мікалай поблагодарили - 2:
adenmaden, t.alex69
Аватара пользователя
Мікалай
Гуру
 
Сообщения: 1416
Зарегистрирован: 18 окт 2012, 22:13
Откуда: Любань, Мінская вобласць
Репутация: 22 [ ? ]
Награды: 1
Участник Фестиваля (1)
Благодарил (а): 136 раз.
Поблагодарили: 876 раз.

Re: Па сцежкам дзяцінства.

Сообщение Мікалай » 19 окт 2016, 01:02

На раніцу, па вядомым прычынам, я спазніўся...
Туман амаль развееўся, адразу за агародамі я звярнуў на поле скошанай кукурузы, пачаў "выпісваць зігзагі" з надзеей патурбаваць учарашніх курапатак. Але замест іх выгнаў з пакінутай часткі кукурузы двух касуль. Не сказаць, канешне, што гэта мяне ўзрадавала, але ж, хоць на касуль паглядзеў. Да плёсу ў в.Сюлкі я не пайшоў. Вырашыў паблізу праверыць усе канаўкі, нізінкі, ды і не хацеў доўга быць на паляванні, было шмат другіх "клапот". З адной вузенькай, амаль зарослай канаўкі ўзняліся з-пад ног дзве качкі, і хай сабе першы стрэл быў "ад сцягна", то другі, як і патрэбна, з паводкай, але, да майго вялікага здзіўлення, качкі толькі памахалі крыламі. Крочу далей. Удалечыні, на краі канаўкі ўбачыў нейкі камок, які час ад часу варушыўся. Цікава, што там такое? Калі ж я прыблізіўся, то ўсмешка расцяклася па ўсім твары - гэта была звычайная авечка! Сама сабе, адна! Да бліжэйшай хаты
амаль кіламетр. Каля вёскі пасвіліся ўчора некалькі авечак ды баранаў, а гэта, мае быць, заблукала. Шкада, што на авечак не распаўсюджваюцца дзеянні Правіл палявання :-): (напрыклад: трыста метраў ад населеннага пункта - лічыцца бадзяжнай)...
Фото1272.jpg
авечка

Фото1274.jpg
авечка.


Пачаў капацець маленькі дожджык. Цёплы, прыемны восеньскі дожджык.
"Восень адна да людзей не прыходзіць, у яе ёсць надзейны сябра - дождж. Восеньскі дождж, мяккі, ціхі, ласкавы, дробны, і ён не палохае дзяцей раскатамі грому і яркімі маланкамі на ўсё неба" (4)

Так, паціху, у больш-менш добрым настроі я вярнуўся да хаты. Паснедаў, прылёг адпачыць, трошкі насёк дроў цётцы на восень. Разам з цёткай праехаў на могілкі, дзе пахаваныя бабуля і дзед. Таксама цётка паказала дзе пахаваныя абедзьве прабабкі, і прадзед. Я ж да гэтага і не ведаў нават іхніх імён і прозвішч. Цяпер ведаю! Шмат чаго цётка паведала - прозвішча дзеда было спачатку Гінжукс, а пасля змянілі на Гінжук (прадзед нібыта латыш, ці літовец: Гінжукс Міхал (не Міхаіл). І ў бабулі прозвішча спачатку было не Леўчук, а Леўчукова. Чаго іх змянілі? Сёння ўжо німа адказу!
Фото1277.jpg
каплічка
«Если есть на свете дьявол, то он не козлоногий рогач, а он дракон о трёх головах, и головы эти — хитрость, жадность, предательство. И если одна прикусит человека, то две другие доедят его дотла»___ к/ф «Место встречи изменить нельзя» Г.Жеглов
Аватара пользователя
Мікалай
Гуру
 
Сообщения: 1416
Зарегистрирован: 18 окт 2012, 22:13
Откуда: Любань, Мінская вобласць
Репутация: 22 [ ? ]
Награды: 1
Участник Фестиваля (1)
Благодарил (а): 136 раз.
Поблагодарили: 876 раз.

Re: Па сцежкам дзяцінства.

Сообщение Мікалай » 19 окт 2016, 01:15

Вечарам я зноў выбраўся да в. Робенка. Калі ўчора там былі качкі, то, я быў упэўнены, што і сёння будуць (і я не памыліўся). Калі стаяў, то ў небе з'явіўся клін журавоў, сваім самотным курлыканнем, мала каго яны пакінуць не рашчутым да глыбіні душы.

"...
И журавли, печально пролетая,
Уж не жалеют больше ни о ком.
...
Стою один среди равнины голой,
А журавлей относит ветер в даль,
Я полон дум о юности веселой,
Но ничего в прошедшем мне не жаль.
..."
(5)

Свіст качыных крылаў вырваў мяне з успамінаў. Хоць і вельмі мала, але ж качкі лёталі. Адну я здабыў, чаму і быў зноў вельмі рады.

Ноччу, я доўга не мог заснуць. Я разумеў, што раніцай я паеду адсюль, і калі зноў прыеду, ніхто не ведае. Можа стацца, што больш ніколі. Ад усіх гэтых думак аж цяжка дыхалася, нібыта ком да горла падкатваў. Я гнаў усю гэту "ерась" прэч. Але перад вачыма ўзнікаў вобраз дзеда; я дрэнна памятаю яго, бо дзед памёр калі я быў маленькім хлапчуком (не дзіва, ён нарадзіўся ў 1910-м годзе, а я ў 1982-м). Помню добра толькі яго байкі пра бабу Ягу, аповеды пра паляванне (як я быў здзіўлены, што дзед і сапраўды быў паляўнічым калісьці даўно, маці мне нічога не казала, цётка паведала), трошкі памятаю яшчэ яго песні (калі ён выпіваў, то любіў спяваць), песні на французскай мове пад гармонік (таксама з Францыі, яго бабуля прадала пасля таго, як памёр дзед), нам малым яны (спевы) былі смешныя. І трохі памятаю дзедаў капалюш, ён яго вельмі беражліва захоўваў, але час ад часу нам паказваў. Чатырохкутны, здаецца з зялёным (ці з сінім) кантам, і з залацітстым лісцем (здаецца, што лісце дубу). То быў яго капялюш, застаўся пасля работы ў лясніцтве, яшчэ пры Польшчы. Я так хацеў зноў пабачыць той капялюш, але нават цётка не ведае дзе ён. Вельмі дрэнна! Шмат аддаў бы каб зноў паглядець на той капялюш. ...Даў цётцы наказ, каб пашукала дзедавыя фотаздымкі.



А раніцай я паехаў. Бывай, бывай сэрцу мілая вёсачка дзяцінства! Спадзяюся, вельмі спадзяюся, што не на заўжды пакідаю.
«Если есть на свете дьявол, то он не козлоногий рогач, а он дракон о трёх головах, и головы эти — хитрость, жадность, предательство. И если одна прикусит человека, то две другие доедят его дотла»___ к/ф «Место встречи изменить нельзя» Г.Жеглов

За это сообщение автора Мікалай поблагодарили - 2:
adenmaden, t.alex69
Аватара пользователя
Мікалай
Гуру
 
Сообщения: 1416
Зарегистрирован: 18 окт 2012, 22:13
Откуда: Любань, Мінская вобласць
Репутация: 22 [ ? ]
Награды: 1
Участник Фестиваля (1)
Благодарил (а): 136 раз.
Поблагодарили: 876 раз.

Re: Па сцежкам дзяцінства.

Сообщение Мікалай » 19 окт 2016, 02:18

зноскі:
1- бел. песня (словы - В. Шніпа, музыка - Дз. Яўтуховіча)
2 - укр. песня (музика - В.Будейчука. слова - І.Зінковської.)
3 - бел. песня ( словы - В.Шымука, музыка - А. Клеванца)
4 - апавяданне (Г.Марчук)
5- верш (С.Есенин)
«Если есть на свете дьявол, то он не козлоногий рогач, а он дракон о трёх головах, и головы эти — хитрость, жадность, предательство. И если одна прикусит человека, то две другие доедят его дотла»___ к/ф «Место встречи изменить нельзя» Г.Жеглов
Аватара пользователя
Мікалай
Гуру
 
Сообщения: 1416
Зарегистрирован: 18 окт 2012, 22:13
Откуда: Любань, Мінская вобласць
Репутация: 22 [ ? ]
Награды: 1
Участник Фестиваля (1)
Благодарил (а): 136 раз.
Поблагодарили: 876 раз.

Re: Па сцежкам дзяцінства.

Сообщение zzzz0512 » 19 окт 2016, 18:52

Коля, нет слов :co_ol: :co_ol: :co_ol: Я так понимаю продолжение следует :uch_tiv:
"Cколько о себe ни paccкaзывай, вcе равнo за спинoй рaсcкaжyт интeрeснеe..."
Аватара пользователя
zzzz0512
Гуру
 
Сообщения: 1723
Зарегистрирован: 16 май 2012, 21:59
Откуда: г.Глубокое
Репутация: 45 [ ? ]
Награды: 3
За особый вклад в жизнь форума (2) Почетный участник Фестивалей (1)
Благодарил (а): 1487 раз.
Поблагодарили: 861 раз.

Re: Па сцежкам дзяцінства.

Сообщение Мікалай » 19 окт 2016, 23:24

Дзякуй!
Ты прав Ваня. Было бы здоровье, будет и продолжение.
«Если есть на свете дьявол, то он не козлоногий рогач, а он дракон о трёх головах, и головы эти — хитрость, жадность, предательство. И если одна прикусит человека, то две другие доедят его дотла»___ к/ф «Место встречи изменить нельзя» Г.Жеглов
Аватара пользователя
Мікалай
Гуру
 
Сообщения: 1416
Зарегистрирован: 18 окт 2012, 22:13
Откуда: Любань, Мінская вобласць
Репутация: 22 [ ? ]
Награды: 1
Участник Фестиваля (1)
Благодарил (а): 136 раз.
Поблагодарили: 876 раз.

Re: Па сцежкам дзяцінства.

Сообщение Ставров » 20 окт 2016, 08:42

Да,Коля,молодец,выдал,так выдал!!!
профессионалы построили Титаник, дилетант построил Ноев Ковчег
Аватара пользователя
Ставров
Гуру
 
Сообщения: 4522
Зарегистрирован: 13 сен 2010, 22:10
Откуда: Минск
Репутация: 97 [ ? ]
Награды: 5
За особый вклад в жизнь форума (2) Организация встречи друзей (1) Мастер шашлыка (1) Почетный участник Фестивалей (1)
Благодарил (а): 2404 раз.
Поблагодарили: 2072 раз.

Re: Па сцежкам дзяцінства.

Сообщение t.alex69 » 20 окт 2016, 19:55

...гарно казав.... :co_ol:
... всегда есть чем заняться, главное себя уговорить на это...
Аватара пользователя
t.alex69
Гуру
 
Сообщения: 784
Зарегистрирован: 14 окт 2012, 22:20
Откуда: Запорожская область
Репутация: 19 [ ? ]
Благодарил (а): 278 раз.
Поблагодарили: 374 раз.

Re: Па сцежкам дзяцінства.

Сообщение Михаил Чирук » 12 ноя 2016, 20:16

Это лучшее, что я читал из рассказов про охоту последние лет пять. Заставляет погрустить о прошлом и задуматься о будущем. Браво!

За это сообщение автора Михаил Чирук поблагодарили - 2:
Ставров, Yurkoff
Михаил Чирук
Новичок
 
Сообщения: 8
Зарегистрирован: 01 июл 2014, 21:48
Репутация: 0 [ ? ]
Благодарил (а): 0 раз.
Поблагодарили: 2 раз.

Re: Па сцежкам дзяцінства.

Сообщение Мікалай » 15 ноя 2016, 22:26

Михаил Чирук писал(а):Это лучшее, что я читал из рассказов про охоту последние лет пять. Заставляет погрустить о прошлом и задуматься о будущем. Браво!

Дзякуй!
Но, вот грустить не надо) ...а вот о будущем задуматься, да, стоит! Мы очень много тратим время в пустую! Не ценя многих минут жизни!
но, не будем философствовать), ...всего лишь - бренность жития!

__________________
Действительно, много планов:
Свислочский, Пружанский районы.
Павлодар (от казахского гражданства отделили 4 месяца) - ...сейчас вот сижу с казахами выпиваю за "дружбу народов"
Ну и очень хочется в Запорожье)
«Если есть на свете дьявол, то он не козлоногий рогач, а он дракон о трёх головах, и головы эти — хитрость, жадность, предательство. И если одна прикусит человека, то две другие доедят его дотла»___ к/ф «Место встречи изменить нельзя» Г.Жеглов
Аватара пользователя
Мікалай
Гуру
 
Сообщения: 1416
Зарегистрирован: 18 окт 2012, 22:13
Откуда: Любань, Мінская вобласць
Репутация: 22 [ ? ]
Награды: 1
Участник Фестиваля (1)
Благодарил (а): 136 раз.
Поблагодарили: 876 раз.

Re: Па сцежкам дзяцінства.

Сообщение Мікалай » 15 ноя 2016, 22:33

Михаил Чирук писал(а):Это лучшее, что я читал из рассказов про охоту последние лет пять. Заставляет погрустить о прошлом и задуматься о будущем. Браво!

вот ещё можете прочитать.
Cсылка скрыта. Для просмотра необходима регистрация на форуме или войдите на форум.
:uch_tiv:
«Если есть на свете дьявол, то он не козлоногий рогач, а он дракон о трёх головах, и головы эти — хитрость, жадность, предательство. И если одна прикусит человека, то две другие доедят его дотла»___ к/ф «Место встречи изменить нельзя» Г.Жеглов
Аватара пользователя
Мікалай
Гуру
 
Сообщения: 1416
Зарегистрирован: 18 окт 2012, 22:13
Откуда: Любань, Мінская вобласць
Репутация: 22 [ ? ]
Награды: 1
Участник Фестиваля (1)
Благодарил (а): 136 раз.
Поблагодарили: 876 раз.


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 1